Со́ржыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Соржыца.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сініцкага і Стрэлішчанскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астровенскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..

9 ліпеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), якія ўваходзілі ў склад Астровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бардашы, Беркава, Дуброва, Жавуры, Качана, Кудзяны, Ліхошына, Макраны, Светагорава і Сініцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287)., 26 сакавіка 1973 года — вёска ВалькаваРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 35 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Асінаўка і ЛіхачыПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. , 24 лістапада 2009 года — вёска Стрэлішча.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1122 чалавекі, з іх 95,1 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 776 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе