Барыс Міхайлавіч Дзмі́трыеў (;  — ) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір дыверсійнай групы 221-а партызанскага атрада імя К. К. Ракасоўскага. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся 11 чэрвеня 1924 года ў Маскве. У 1942 годзе скончыў спецыяльную школу падрыўнікоў-мінёраў і быў накіраваны ў 221-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага, які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падрыхтаваў 14 партызан-падрыўнікоў, удзельнічаў у падрыве 18 эшалонаў праціўніка. Дыверсійная група пад камандаваннем Б. М. Дзмітрыева ўзарвала 1400 чыгуначных рэек, 43 масты, 22 аўтамашыны, 3 танкі праціўніка.

Загінуў 23 лютага 1944 года ў баі за апорны пункт у вёсцы Каменічы Асіповіцкага раёна. Пахаваны ў Асіповічах.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Памяць Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Асіповічы і Лёзна, сярэдняя школа № 1 у Асіповічах.

Літаратура

Спасылкі

Дзмітрыеў Барыс Міхайлавіч (1924—1944) // Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы імя Б. М. Дзмітрыева» На вечном хранении // Журнал «Смена», № 951, Январь 1967.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Асіповічах Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»