Пе́чышчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Печышчы.

Гісторыя Утвораны 30 сакавіка 1992 года ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Чыркавіцкага сельсавета. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сасноваборскага пассаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 949 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 90,2 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі.

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1992 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе