Астэрыкс () — галоўны персанаж серыі французскіх коміксаў «Прыгоды Астэрыкса», напісаных Рэнэ Гасіні і намаляваных Альберта Удэрза, гальскі герой, што вядзе адважную барацьбу з рымскімі захопнікамі.
Серыя распачалася 29 кастрычніка 1959 года ў часопісе «Pilote». На 2019 год выйшлі 37 тамоў коміксаў. У ёй распавядаецца пра супраціў гальскага пасёлка рымлянам. Каб процідзейнічаць захопнікам, жыхары пасёлка выкарыстоўваюць магічны эліксір, выраблены іх друідам. Эліксір надае моц чалавеку, які выпіў яго. Астэрыкс — галоўны герой серыі. Разам са сваім сябрам Абеліксам ён перажывае шматлікія прыгоды, якія вымушаюць яго падарожнічаць у розныя куткі свету.
Серыя пра Астэрыкса — адна з самых папулярных сярод коміксаў не толькі ў Францыі, Бельгіі, але і ў іншых краінах. Яе тамы перакладзеныя больш чым на 100 моў.
Поспех серыі прывёў да экранізацыі некалькіх тамоў, знята 10 мультфільмаў і чатыры фільмы. На аснове коміксаў створаны шматлікія гульні. Паблізу Парыжа існуе таксама тэматычны «Парк Астэрыкса».
Спіс коміксаў пра Астэрыкса
(, 1961) (, 1962) (, 1963) (, 1964) Прабег у Галліі (, 1965) Астэрыкс і Клеапатра (, 1965) Барацьба правадыроў (, 1966) Астэрыкс у Брытаніі (, 1966) Астэрыкс і нарманы (, 1966) Астэрыкс-легіянер (, 1967) Арвенскі шчыт (, 1968) Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях (, 1968) Астэрыкс і кацялок (, 1969) Астэрыкс у Гішпаніі (, 1969) Разлад (, 1970) Астэрыкс у Швейцарыі (, 1970) Мясціна багоў (, 1971) Лаўровы вянок Цэзара (, 1972) Прадказальнік (, 1972) Астэрыкс на Корсіцы (, 1973) Падарунак для Цэзара (, 1974) Вялікае плаванне (, 1975) Абелікс і кампанія (, 1976) Астэрыкс у Бельгіі (, 1979) Вялікі роў (, 1980) Астэрыкс і чорнае золата (, 1981) Астэрыкс і сын (, 1983) Астэрыкс і чароўны дыван (, 1987) Ружа і меч (, 1991) Галера Абелікса (, 1996) Астэрыкс і актрыса (, 2001) Астэрыкс вяртаецца ў школу (, 2003) Неба падае ім на галаву (, 2005) Дзень нараджэння Астэрыкса і Абелікса. Залатая кніга (, 2009) Астэрыкс і пікты (, 2013) Папірус Цэзара (, 2015) Астэрыкс у Італіі (, 2017)
Катэгорыя:Культура Францыі Катэгорыя:Коміксы Катэгорыя:Творы 1959 года Катэгорыя:Астэрыкс