Амерыканскае хімічнае таварыства () — навуковая арганізацыя ЗША, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць у галіне хіміі. Заснавана ў 1876 годзе ва Універсітэце Нью-Ёрка. На сённяшні дзень таварыства налічвае больш за 160 000 членаў.

АХТ праводзіць агульнанацыянальныя сходы членаў двойчы ў год. На сходах разглядаюцца актуальныя пытанні з усіх галін хіміі. Таксама штогод праводзяцца дзясяткі канферэнцый меншага маштабу, прысвечаных асобным галінам хіміі. Амерыканскае хімічнае таварыства выпускае некалькі навуковых часопісаў. Асноўным з’яўляецца Journal of the American Chemical Society. Chemical&Engineering News — штотыднёвы часопіс, які публікуе АХТ і рассылаецца ўсім удзельнікам. Падзяляецца на 189 аддзяленняў.

Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1876 годзе Катэгорыя:1876 год у ЗША Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Катэгорыя:Хімія