Краснабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Буда.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Зарубецкага і Міхеевіцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Клімавіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1715 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,7 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы. Станам на 2018 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1812 жыхароў. Насельнітва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1046 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе