«Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася з 1934 па 1991 гг. рэжысёрам, мастакам, архітэктарам, кампазітарам, скультарам і іншым дзеячам мастацтваў за выдатныя творы мастацтва, за вялікія заслугі ў справе выхавання і падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, а таксама за стварэнне навуковых прац у галіне мастацтваў.
Званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР устаноўлена 5 снежня 1927 года і прысвойвалася СНК БССР, з 1938 года — Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Парадак прысваення быў устаноўлены Палажэннем пра ганаровыя званні Беларускай ССР, зацвержаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4 ліпеня 1940.
З набыццём незалежнасці Беларусі званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» было заменена званнем «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі».
Гл. таксама Спіс заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі
Літаратура
С. 552
Катэгорыя:Ганаровыя званні Беларускай ССР *