Евангелле Ады (Трыр, гарадская бібліятэка, Кодэкс 22) —  евангелістарый канца VIII — пачатку IX стагоддзя. Рукапіс захоўваецца ў гарадской бібліятэцы горада Трыр, Германія.

Апісанне Манускрыпт змяшчае прысвячэнне сястры Карла I Вялікага Адзе, адкуль і атрымаў сваю назву. Кніга напісана на вялені (пергаменце з цялячай скуры) каралінгскім мінускулам і мае памер 14,5 на 9,625 цаляў. Манускрыпт Евангелле Ады з’яўляецца адным з групы ілюмінаваных манускрыптаў, створаны колам скрыпторыяў, якое сучаснымі навукоўцамі называецца «». Іншыя кнігі школы Ады, якія захаваліся да нашага часу, уключаюць Евангелле Гадэскалька, Залаты кодэкс з Лорша, Евангелістарый Святога Медара Суасонскага, Залатое Евангелле Харлі і ; усяго да гэтай школы прылічаюць 10 манускрыптаў.

Ілюмінацыі манускрыпта ўключаюць багата ілюстраваную першую старонку Евангелля ад Матфея і партрэты евангелістаў Матфея, Марка і Лукі. У ілюмінаціях прасочваецца ўплыў , італьянскага і  мастацтва. Партрэты евангелістаў выкананы ў класічным антычным стылі, характэрным для Каралінгскага Адраджэння.

У 1499 годзе манускрыпт атрымаў багатую залатую вокладку, у якую ўключана Арлінае камеа Позняй Антычнасці, якое адлюстроўвае сям’ю імператара КанстанцінаОрлине камео інтерпретується в контексті діяльності Костянтина згідно з роботою Пола Стефенсона «Constantine, Roman Emperor, Christian Victor», 2010:126fand bibliography..

Спасылкі

Выява Матфея з Евангелля Ады

Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Кнігі IX стагоддзя Катэгорыя:Біблейскія рукапісы