Канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі — эканамічны і палітычны канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю, які абвастрыўся ў канцы 2018 года.
Сутнасць канфлікта Крызіс у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй узнік з-за правядзення Масквой так званага падатковага манеўру, які прывядзе да падаражэння нафты для беларускіх НПЗ. Гадавы баланс паставак нафты з Расіі ў Беларусь складае 24 млн тон. Фактычна Беларусь закупляе 18 млн тон, астатнія 6 млн тон «перамытняюцца», паводле схемы, узгодненай бакамі ў красавіку 2017 года, гэта значыць у беларускі бюджэт пералічваюцца экспартныя мыты з гэтага аб’ёму.
Беларусь ацэньвае свае страты ў 2019 годзе на ўзроўні 383 млн долараў пры кошце нафты 70 долараў за барэль. На працягу шасці гадоў глабальныя страты для Беларусі складуць парадку 10,8 млрд долараў. Паводле даных канцэрна «Белнафтахім», пры захаванні такога сусветнага кошту на нафту рэалізацыя ў Расіі падатковага манеўру прывядзе да штогадовага падаражэння нафты для Беларусі больш як на $20 за тону і зніжэння экспартных мыт на нафтапрадукты, якія і з’яўляліся асноўнай крыніцай фарміравання прафіцыту бюджэту і накіроўваюцца на пагашэнне знешняга дзярждоўгуКозак не стал обсуждать с белорусской делегацией компенсацию налогового маневра и скидку на газ — источник . Паводле ацэнак экспертаў Сусветнага банка, Беларусь будзе вымушана скарачаць расходы бюджэту, калі не дасягне дамоўленасцей з Масквой аб кампенсацыі выпадальных даходаў.
Расійская ўлада кампэнсуе сваім НПЗ страты ад манеўру са свайго бюджэту праз адмоўны акцыз, а беларускія НПЗ застаюцца без такой льготыАртем Шрайбман. Буря перед затишьем. Куда идет конфликт Беларуси и России. 21 января 2019. / TUT.BY. Мінск прапануе Маскве кампенсаваць гэтыя страты, але гэтая прапанова не знаходзіць разумення ў РасііЛавров: Создать общую Конституцию, суд и парламент с Беларусью пока невозможно . Бакі разглядалі два варыянту кампенсацыі — зніжэнне кошту нафты для Беларусі ці прамы міжбюджэтны трансферт. Беларусь разлічвае на ўзгадненне і зацвярджэнне механізму не толькі на 2019 год, але і на ўвесь перыяд рэалізацыі падатковага манеўру ў РФ, гэта значыць да 2024 года ўключна. Пры гэтым памер кампенсацыі павінен таксама ўлічваць увесь аб’ём паставак расійскай нафты, які замацаваны міжурадавым пагадненнем ад 2007 года — 24 млн тон у год. Аднак у выніку кампенсацый не адбылося.
Развіццё падзей 6 снежня 2018 года ў час пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага савета Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на розныя ўмовы цэнаўтварэння для беларускіх і расійскіх спажыўцоў газу, калі для беларускіх спажыўцоў паліва каштуе $130 за тысячу куб. м, тады як для расійскіх — $70 (у суседняй Смаленскай вобласці), дадаўшы, што «няма роўных умоў — няма Саюза»«Нет равных условий — нет Союза». О чем пикировались Лукашенко и Путин в Питере . На гэта Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адказаў, што калі б для Беларусі была рыначная цана газу, ён быў бы пад $200 за тыс. куб. м, а не $130, і прапанаваў працягнуць дыскусію пра цэны на газ пазней у зачыненым рэжыме. Пасля А. Лукашэнка распавёў, што перапрасіў перад В. Пуціным за тое, што ў «нядобрай форме» ініцыяваў дыскусію па газавым пытанні.
У снежні віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак не стаў абмяркоўваць з беларускім калегам Ігарам Ляшэнкам тэму кампенсацыі. 13 снежня прэм’ер-міністр на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце Дзмітрый Мядзведзеў жорстка ўказаў Мінску на два «інтэграцыйныя сцэнарыі», у якіх для атрымання грошай Беларусі прыйдзецца ісці на сур’ёзныя саступкі.
25 снежня 2018 года ў час сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні расійска-беларускай рабочай групы для абмеркавання розных аспектаў інтэграцыі і спрэчных пытанняў. Ад расійскага боку групу ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін. У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў, Дзяржаўнай думы, Савета Федэрацыі і Падліковай палаты. З беларускага боку групу ўзначаліў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. У яе таксама ўвайшлі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, дэпутат Валерый Варанецкі, сенатар Ала Бодак і намеснікі кіраўнікоў большасці міністэрстваў і ведамстваў. Усяго 30 беларускіх чыноўнікаў.
10 студзеня 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Масква можа страціць Мінск як саюзніка на заходнім напрамку, калі бакі не дамовяцца аб кампенсацыі страт у сувязі з падатковым манеўрам ў нафтавай сферы.
Да канца года бакі не ўзгаднілі кампенсацыю за расійскі падатковы манеўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзены страты ў памеры 951 млн рублёўsvaboda.org.
1 студзеня 2020 года Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расійская нафта працягвала паступаць транзітам праз Беларусь у Еўропу. Беларусь і Расія не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вялі перамовы 30 і 31 снежня. Лукашэнка 31 снежня даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба». Гатоўнасць транспартаваць нафту ў Беларусь выказалі суседнія Латвія і Літва. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў студзені працавалі на леташніх запасах. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпынілаsvaboda.org.
Беларусь увяла экалагічны падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі. 10 студзеня 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім аб’ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодаміblr.belta.by.
Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Сяргей Калечыц, у сваім дакладзе «Обеспечение ценовой стабильности и развитие финансового рынка — итоги за 2019 год и задачи на 2020 год», паведаміў, што Нацбанк плануе прагназуе змяншэнне золатавалютных рэзерваў у 2020 годзе на чвэрць, але іх дастаткова, «каб вытрымаць рызыкі, зьвязаныя з „падатковым манэўрам“ у Расейскай Фэдэрацыі».
Як паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас, для Беларусі ў 2019 годзе агульныя страты ад гэтага склалі каля 330 мільёнаў долараў: 130 мільёнаў — страты бюджэта і 200 мільёнаў — страты НПЗzviazda.by.
Пагроза суверэнітэту Беларусі Расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы 13 снежня 2018 года ў Брэсце на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, заявіў, што існуе два сцэнары для Беларусі. Паводле кансерватыўнага — захаўваюцца контуры існай Саюзнай дзяржавы без павышэння ўзроўню інтэграцыі да тых межаў, якія ўстаноўлены ў Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, без фарміравання ўсіх інстытутаў, якія закладзены ў гэтай дамове. Другі варыянт развіцця інтэграцыі з Беларуссю заснаваны на павышэнні яе ўзроўню да межаў, азначаных у Дагаворы з адначасовым павышэннем ўзаемазалежнасці эканомік, магчымасці аказання дапамогі і падтрымкі ў ходзе саюзнага будаўніцтва, рашэнні самых розных пытанняў інтэграцыі. У гэтым выпадку, паводле Дзмітрыя Мядзведзева, можна праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэнняАгульныя валюта, суд і мытня. Мядзьведзеў у Берасьці патлумачыў, якой інтэграцыі зь Беларусьсю хоча Расея. 13 снежня 2018.
У Беларусі гэтая заява Дзмітрыя Мядзведзева была ўспрынята як ультыматум. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, спрабуючы прыхаваць сутнасць расійскага ўльтыматуму, дала выступ Мядзведзева ў моцна адрэдагаваным выглядзеУльтыматум Мядзьведзева штурхае Беларусь у новую рэальнасьць.
14 снежня 2018 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расійскімі журналістамі заявіў, што Беларусь «застаецца паслядоўнай прыхільніцай інтэграцыі», і пацвердзіў, што Расія застаецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі. На думку Лукашэнкі, пад «глыбокай інтэграцыяй» Масква мае на ўвазе далучэнне Беларусі ў склад РасііЛукашэнка пра ўльтыматум Мядзьведзева: «Шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі»:
Лукашэнка таксама заклікаў Маскву развіваць стасункі «без шантажу»: казаў, «шантажаваць Беларусь, нахіліць, стаць каленам на грудзі — марна».
23 снежня 2019 года Дзмітрый Мядзведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў не будзе кампенсацыі «падатковага манеўру» і іншай дапамогі Беларусіsvaboda.org.
Гл. таксама Расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020)
Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Гандлёвыя войны Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны Беларусь Беларусь Катэгорыя:2018 год у Расіі Катэгорыя:Снежань 2018 года