Святаслаў Мсціславіч (?—1172) — князь уладзіміра-валынскі і берасцейскі.
Сын вялікага князя Мсціслава Ізяславіча. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1173 годам (сапраўдная дата падзеі 1170), калі сын Яраслава Асмамысла Уладзімір звярнуўся да яго з просьбай даць у валоданне горад Чэрвен. Мяркуецца, што ў гэты час Святаслаў Мсціславіч княжыў ва Уладзіміры-Валынскім, а яго старэйшы брат Раман — у Ноўгарадзе. У гісторыка XVIII ст. В. М. Тацішчава пад 1172 годам ёсць запіс пра смерць Святаслава Мсціславіча ў Берасці. Верагодна, Святаслаў авалодаў Берасцем пасля пераходу Рамана ў 1170 годзе з Ноўгарада ва Уладзімір-Валынскі.
Літаратура
Катэгорыя:Князі берасцейскія Катэгорыя:Князі валынскія Катэгорыя:Ізяславічы Валынскія