Парнас () — горны масіў у Грэцыі, на поўнач ад Карынфскага заліва. Вышыня 2457 м.
Прырода Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да вышыні 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі.
У культуры Каля падножжа Парнаса — старажытнагрэчаскі горад Дэльфы, археалагічны запаведнік, уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны, рэшткі помнікаў архітэктуры VII ст. да н.э. — I ст. н.э.
Паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі Парнас — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на Парнас»: дасягнуць сапраўднага поспеху і прызнання ў літаратуры і мастацтве.
Архітэктурны музей. Нацыянальны парк.
Гл. таксама Тарас на Парнасе
Літаратура
Катэгорыя:Горы Грэцыі Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Грэцыі