Мак усходні (Papaver orientale) — кветкавая травяністая расліна сямейства макавых.
Батанічнае апісанне
Мнагалетнік вышынёй 40—90 см, а рэдзькападобыым коранем і прамастойным сцяблом. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце чаранковае, буйное, даўжынёй да 30 см, перыста-рассечанае, долі яго ланцэтныя, вострыя, з шчацінкамі на канцах, з буйной канцавой доляй, верхняе сцябловае — сядзячае. Кветкі дыяметрам 15 см, ярка-чырвоныя з чорнай квадратнай плямай каля асновы пялёсткаў. Тычынкі з фіялетавымі пыльнікамі. Цвіце ў маі — чэрвені.
Арэал
Радзіма — Каўказ, Крым, Турцыя, Малая Азія, Балканы.
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна. Мае шэраг сартоў з аранжавымі, ружовымі і чырвонымі кветкамі.
Літаратура Пашына Г. В. Мак //
Катэгорыя:Мак Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе