Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў (,  — ) — расійскі інжынер і архітэктар, выкладчыкБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 343-44 . Меў прынамсі двух братоў: Сяргей таксама быў інжынерам-архітэктарам, а  — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двараЕ. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885..

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў Віцебску 13 снежня 1848 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай гімназіі. У 1868 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча пансіянерам земства. Скончыў курс у 1873 годзе па першым разрадзе.

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля заканчэння вучылішча быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у .

Адначасова з тым паступіў памочнікам да інжынера-архітэктара на працы па перабудове будынкаў галоўнай тэлеграфнай станцыі і тэлеграфнага дэпартамента ў Санкт-Пецярбургу. У 1875 годзе адкамандзіраваны міністэрствам у дапамогу Д. Д. Сакалову па пабудове будынка тэлеграфнага музея і кватэры для дырэктара названага дэпартамента. У той самы час К. Ціхаміраў займаўся ў якасці тэхніка пры канцылярыі дырэктара Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1875 годзе запрошаны ў школу дзясятнікаў для кіраўніцтва чарцёжнымі заняткамі і для выкладання курса архітэктуры (да 1883). У 1876 годзе прызначаны памочнікам выкладчыка архітэктурнага чарчэння ў Пецярбургскае Будаўнічае вучылішча, а з 1878 года складаўся выкладчыкам па складанні архітэктурных праектаў.

З 1876 года, па заканчэнні пабудоў тэлеграфнага ведамства, К. Ціхаміраў быў памочнікам у інжынера-архітэктара (да 1885 года) і ўдзельнічаў пры наступных яго пабудовах у Пецярбургу: трох дамоў купца К. Б. Корпуса ля Чырвонага і Сіняга мастоў па р. МойкіДоходный дом К. Б. Корпуса Доходный дом К. Б. Корпуса , дома купца Шахава на Ганчарнай вуліцы, дома сп. А. Р. Гешвенда на Васільеўскага востраваДоходный дом А. Р. Гешвенда , для служачых Жилой дом служащих Финляндской ж. д. і дома купца Г. І. Любіенса ля Ізмайлаўскага мостаДоходный дом — Доходный дом Г. И. Любиенса . У 1877-78 гадах быў памочнікам інжынера-архітэктара А. Ю. Навіцкага і загадваў пабудоваю будынка механічнай майстэрні Балтийский судостроительный завод і, нарэшце, у якасці памочніка архітэктар А. К. Кейзера, займаўся пры пабудове дома Рускага таварыства гандлю аптэкарскімі тавараміДом Русского общества торговли аптекарскими товарами (по наб. кан. Грибоедова) .

У студзені 1877 года К. Ціхаміраў прызначаны малодшым тэхнікам пры чарцёжнай Тэхнічна-будаўнічага камітэту, а ў 1882 годзе — на пасаду памочніка вытворчага спраў камітэту і складаўся на ёй прынамсі да 1892 года. На гэтым пасту ім было складзена шмат праектаў будынкаў і капліц для розных губерняў. На службе ў Тэхнічна-будаўнічым камітэце К. Ціхаміраў быў камандзіраваны ў 1882 годзе ў дапамогу інжынер-архітэктару А. Ю. Навіцкаму для абрэвізавання справаводства будаўнічых аддзяленняў і для высвятлення стану тэхнічнай часткі ў паўднёва-заходніх губернях. Разам з тым ён даследаваў старажытны храм Богаяўлення ў г. Астрогу Валынскай губерні, пабудаваны князем Канстанцінам Астрожскім і склаў праект рэстаўрацыі яго. Гэты праект быў прыведзены ў выкананне П. А. Базілеўскім.

У 1877 годзе запрошаны выкладчыкам чарчэння, спачатку тэхнічнага, а з 1882 года — архітэктурнага у , дзе прынамсі да 1892 года складаўся памочнікам па складанні архітэктурных праектаў у прафесара . Некаторы час складаўся архітэктарам будынкаў інстытута інжынераў шляхоў зносін і членам камісіі па перабудове гэтых будынкаў (1891-92).

У 1892 годзе быў прызначаны членам камісіі па ўпарадкаванні санітарнага стану Міністэрства ўнутраных спраў, утворанай з нагоды .

Акрамя дзяржаўнай службы К. Ціхаміраў займаўся таксама і прыватнай дзейнасцю. У 1886 годзе ў якасці члена таварыства, пад фірмаю «Лукашэвіч і К°», па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў К. Ціхаіміраў прымае ўдзел ва ўсіх яго аперацыях.

З 1890 года складаўся членам камісіі, якая загадвала справамі падпіскі для адпраўкі таварышаў, былых выхаванцаў Будаўнічага вучылішча і Інстытута Грамадзянскіх інжынераў, за мяжу. На працягу дванадцаці гадоў К. Ціхаміраў быў членам .

Адрасы

З 1907 па 1912 год жыў у Санкт-Пецярбургу ў даходным доме Г. М. ШтальманВПб на 1908. O. III. C. 604, на 1909. С. 784, на 1910. С. 784, на 1911. С. 887, на 1912. С. 895Дом А. Н. Штальман

Творчасць

Асобныя творы

Дачы сп. і сп. У. М. Тукмачова ў , паблізу ад Санкт-Пецярбурга Хлебныя крамы ў двары купца Башкірава, па Калашнікаўскай набярэжнай у Санкт-Пецярбургу Дом для садоўніка ў маёнтку сп. ў Крыму Дом у маёнтку В. У. Бібікавай у Пскоўскай губерні Барскі дом у маёнтку барона Н. Ф. Корфа, паблізу ст. Белай Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі Дом для служачых у маёнтку графа паблізу Санкт-Пецярбурга Перабудова будынка , па ў Санкт-Пецярбургу і іншае

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта