Аперацыя Odyssey Dawn («Адысея. Рассвет», «Рассвет Адысеі», «Рассвет Адысея»«Рассвет Одиссея» оказался мрачным — НТВ.Ru, «Пачатак Адысеі»Ъ-Власть — Слетелись) — ваенная аперацыя Злучаных Штатаў у рамках інтэрвенцыі ў Лівіі сіл міжнароднай кааліцыі. Праводзілася па прынятай рэзалюцыі 1973 Савета бяспекі ААН, якая прадугледжвала меры, неабходныя для абароны мірнага насельніцтва Лівіі падчас супрацьстаяння паўстанцаў і цэнтральнай улады М. Кадафі, у тым ліку баявыя дзеянні, за выключэннем уводу акупацыйных войск (foreign occupation force).

Амерыканскія падраздзяленні выконвалі ў асноўным дапаможныя функцыіВалентин Маков. Прогрессивное сокращение.

Завершана 31 сакавіка ў сувязі з пачаткам аперацыі НАТА «Саюзны абаронца» ().

Склад групоўкі войск Ваенна-марскія сілы ЗША: USS Mount Whitney, флагманAllies Press Libya Attacks — WSJ USS Kearsarge (LHD-3), універсальны дэсантны карабель тыпу «Уосп» USS Ponce (LPD-15), дэсантна-верталётны карабель-док тыпу «Осцін» USS Barry (DDG-52), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк» USS Stout (DDG-55), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк» USS Providence (SSN-719), падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес» USS Scranton, атамная падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес» USS Florida (SSGN-728), ПЛАРК тыпу «Агая»

Ход аперацыі 21 сакавіка 2011 — разбіўся F-15E «Strike Eagle» ВПС ЗШААмериканский истребитель F-15E разбился в Ливии // «Forbes.RU» от 22 марта 2011. 10 чэрвеня 2011 — урад Лівіі паведаміў, што ў раёне горада Злітан (у 30 км на захад ад Місураты) быў збіты і зваліўся ў мора адзін верталёт НАТААвиационные происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (773), 2011. Стр. 102. 20 чэрвеня 2011 — пры выкананні разведвальнага палёту разбіўся беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout ВМС ЗШАJoshua Stewart. Fire Scout crashes during Libya mission // «Navy Times» от 21 июня 2011. Лівійскае тэлебачанне прадэманстравала яго абломкі і заявіла, што яны належаць збітаму баявому верталёту AH-64 «Апач»Libya conflict: Nato loses drone helicopter Unmanned Helo Downed in Libya . Толькі ў перыяд з пачатку аперацыі да канца мая 2011 года ў выніку авіяўдараў НАТА па тэрыторыі Лівіі загінулі 718 і былі параненыя 4067 чалавекЖертвы натовских бомбардировок в Ливии // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (778), 2012. Стр. 106.

Рэакцыя У шэрагу краін прагучалі заявы пра тое, што дзеянні інтэрвентаў не зусім адпавядаюць устаноўкам, закладзеным у рэзалюцыі СБ ААН, а ў выніку бамбардзіровак гінуць мірныя жыхары. Колькасць ахвяр моцна адрозніваецца. Лівійскія СМІ паведамлялі пра дзясяткі загінулых, еўрапейскія і катарскія — аб выпадковых ахвярах у выніку кропкавых удараў.

МЗС Расіі адразу пасля пачатку аперацыі «Адысея. Рассвет» выказала шкадаванне з нагоды «невыбіральнага прымянення сілы». З падобнымі заявамі і заклікамі спыніць бамбардзіроўкі выступілі Індыя, Кітай, Венесуэла, Беларусь. Змяніла сваю пазіцыю і Ліга арабскіх дзяржаў, чыйго фармальнага адабрэння так дамагаліся краіны НАТА.

Крыніцы

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Сакавік 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі Катэгорыя:Войны ЗША