«Алея кіно» з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных пліт з назвамі фільмаў і датай іх выхаду, якія размешчаны на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра «Гродна» на Савецкай вуліцы.
Гісторыя Аўтарам ідэі выступіў журналіст і кіраўнік фотаклуба «Гродна» Аляксандр Ласмінскі. Ідэю па стварэнні першай у Беларусі алеі кіно падтрымалі абласныя і гарадскія ўлады. Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. На ганаровай цырымоніі гарадзенскія акцёры ўзнавілі кадры з фільмаў. Пліты для алеі выраблены на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе.
Яшчэ сем пліт з'явілася год пасля адрыцця алеі. У цырымоніі закладкі новых пліт 23 верасня 2017 года прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша. Планавалася, што алея будзе штогод папаўняцца новымі кінастужкамі (усяго ў горадзе здымалі эпізоды больш за 50 фільмаў).
У планах было таксама ўключэнне алеі ў гарадскі турыстычны маршрут, прысвечаны фільмам, якія здымалі ў Гродне.
Імянныя пліты алеі Прысвечаная праекту «Алея кіно» — закладзена 17 верасня 2016 года . «Белыя росы» (1983) — закладзена 17 верасня 2016 года. «Мiколка-паравоз» (1956) — закладзена 23 верасня 2017 года. «Я родам з дзяцінства» (1966) — закладзена 23 верасня 2017 года. «Раскiданае гняздо» (1981) — закладзена 23 верасня 2017 года. «» (1995) — закладзена 23 верасня 2017 года. «У жніўні 44-га…» (2001) — закладзена 23 верасня 2017 года. «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi» (1967) — закладзена 23 верасня 2017 года. «Сляды апосталаў» (2013) — закладзена 23 верасня 2017 года. «Кааператыў «Палітбюро», або Будзе доўгім развітанне» (1992) — закладзена 14 верасня 2018 года. «Мяне завуць Арлекіна» (1988) — закладзена 14 верасня 2018 года. «Замах» (2010) — закладзена 8 верасня 2023 года. «Прыгодны да нестраявой» (1968) — закладзена 5 верасня 2025 года. Пры гэтым стужку «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi» насамрэч, нягледзячы на назву, у Гродне не здымалі.
Крытыка Журналістамі адзначалася, што пераважная большасць сучасных фільмаў з алеі адлюстроўве сам горад у лепшым выпадку ў якасці эпізадычных дэкарацый для постсавецкіх батальных фільмаў выключна на тэматыку II сусветнай вайны. Сапраўды «гарадзенскіх» фільмаў, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу горада, адзінкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Культура Гродна Катэгорыя:2016 год у Гродне Катэгорыя:Кінематограф Беларусі Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гродна)