Георгій Георгіевіч Замыслоўскі (13 (25) мая 1872 — ) — дэпутат III—IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні (фракцыя правых).
Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1894 года служыў памагатым сакратара Камісіі па складанні мясцовых забаронных кніг пры Міністэрстве юстыцыі. З 1899 года міравы суддзя па Курляндскай губерні. З 1903 года — таварыш пракурора Гродзенскага, з 1904 — Віленскага акруговых судоў, у чэрвені 1906 — лістападзе 1907 выконваў абавязкі таварыша пракурора Віленскай судовай палаты. З 1907 года — член Дзяржаўнай думы. Надворны саветнік (1905).
Член Саюза рускага народа (з 1908 — Рускага народнага саюза імя Міхаіла Архангела). Удзельнічаў у справе Бейліса, прадставўляючы маці Андрэя Юшчынскага, дабіваўся пакарання Бейліса. Пасля 1917 — удзельнік Белага руху.
Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расіі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання Катэгорыя:Члены Саюза рускага народа Катэгорыя:Члены Рускага сходу Катэгорыя:Саюз рускага народа