Вуліца Ба́кшта, або вуліца Бо́кштаПры транслітарацыі назвы з літоўскай мовы. () — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Замкавую і Субач.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадскім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася брама Субач, зруйнаваная расійскімі ўладамі.
Этымалогія Беларуская назва вуліцы ўтворана ад старабеларускага слова «бакшта» (гаўптвахта, турма або вежа). У старабеларускай гэта запазычанне з літоўскай мовы ( — «вежа»), куды слова, у сваю чаргу, запазычана з польскай (). Гістарычная назва мясцовасці непасрэдна звязана з абарончай вежай («бакштай») побач, у гарадскім муры над ракой Вільняй, насупраць якой быў Віленскі мітрапалічы падворак. На месцы руін і падзямелляў гэтага абарончага ўмацавання з XVIII стагоддзя сфарміравалася вуліца.
Гісторыя У некаторых крыніцах сцвярджаецца, што гістарычна вуліца называлася выключна Савіч (або Другая Савіч), а назва Бакшта з’явілася толькі ў міжваенны перыяд.
Аднак назвы вуліцы Бакшта дакументальна зафіксавана ўжо ў 1793 годзе. Таксама версію пра позняе перайменаванне абвяргаюць Акты Віленскай археаграфічнай камісіі, апублікаваныя ў 1893 годзе. Згодна з імі, непасрэдна на рагу Савіч і Бакшты знаходзілася царква Святых Кузьмы і Дзям’яна, а з канца XVII стагоддзя — касцёл і кляштар Святога Аўгусціна. У пачатку XVII стагоддзя пры царкве яшчэ існавалі могілкі і пустыя пляцы, якія паступова былі прысвоены прыватнымі асобамі. На гэтых царкоўных землях з’явіліся дамы Швяйкоўскага і Грыбовіча, на захоп якіх у канцы XVII стагоддзя скардзіўся ўніяцкі мітрапаліт Гаўрыіл Календа. Дом святара і яго пляц у пачатку XVIII стагоддзя былі занятыя нейкім Асінскім.
Агульныя звесткі
Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтра горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Святога Казіміра, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.
Будынкі
Няцотны бок № 5 — 2-павярховы дом, які займае адміністрацыя Літоўскага мастацкага музея. № 7 — 3-павярховы дом № 15 — будынак колішняга манастыра, дзе ў другой палове XIX ст. размяшчалася духоўная семінарыя Маскоўскага патрыярхату № 17 — 3-павярховы дом з рэстаранам № 19 (таксама вуліца Святога Казіміра, 9) — 2-павярховы дом з барам і боўлінгам № 21 — 2-павярховы дом Сулістроўскіх. У 1921—1922 гадах тут жыў Браніслаў ТарашкевічЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні , TUT.BY, 24 лютага 2011..
Цотны бок
№ 4 — кутні 3-павярховы дом, у якім з 1990-х гадоў размяшчаецца Расійскі культурны цэнтр і яго галерэя № 6 — шпіталь Савіч. У XVI ст. на тут стаяла гатычная камяніца. У XVIII ст. яна перайшла да роду Савічаў, якія перадалі яго Сёстрам міласэрнасці. У 1831—1832 гадах у будынку дзейнічала клініка Віленскага ўніверсітэта. № 8 — 4-павярховы дом Падбіпенты. У гэтым доме прайшлі раннія гады Юзафа Пілсудскага. № 10 — «буда Ромерава». Збудаваная ў XVI ст. камяніца, з XVIII ст. належала роду Ромераў. У XVIII ст. тут размяшчалася масонская ложа «Руплівы Літвін». У XIX ст. у доме жыў мастак Альфрэд Ромер, тут дзейнічала мастацкая майстэрня («Акадэмія Ромераў»), у якой працавалі мастакі Канут Русецкі і яго сын Баляслаў, Ян Зянковіч, Эдвард Мацей Ромер. У гэтым доме жыў стваральнік Віленскага альбома Ян Казімір Вільчынскі і выступаў з канцэртамі Станіслаў Манюшка. № 20 — бастэя (часта памылкова называюць "барбаканам") з рэштамі гарадскога мура. Пабудавана каля 1640 года, есць гіпотэза, нічым не пацверджаная, што паводле праекта ваеннага інжынера Фрыдэрыка Гетканта. Цяпер у будынку размешчаны філіял Нацыянальнага музея Літвы.
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Вільні