Дзяме́цкі Анатоль Мар’янавіч ( — )Анатолий Марьянович Демецкий — врач, педагог, учёный: (к 90-летию со дня рождения) / В. В. Становенко и др. // Новости хирургии. — 2011. — Т. 19, № 6. — С. 150—153. — вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Юркаўцы ( Украіны). У 1940 годзе скончыў школу і паступіў у Харкаўскі інстытут чыгуначнага транспарту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добрахвотнікам пайшоў на фронт, уступіў ў студэнцкі батальён у Харкаве. Быў разведчыкам. Скончыў курсы радыстаў. Удзельнік баявых дзеянняў на Варонежскім, 1-м Украінскім, 2-м Украінскім франтах, бітвы на Курскай дузе, вызвалення Украіны і Венгрыі. У 1952 годзе скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут і быў накіраваны ў Віцебск. Працаваў хірургам у шпіталі для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і ў бальніцы імя Калініна, загадчыкам здраўпункта станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1953 года А. М. Дзямецкі ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1956 года асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О круговом шве артерий при острой лучевой болезни». З 1965 г. на пасадзе загадчыка кафедрай, дацэнт. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Состояние магистральных вен конечности при операциях на бедренной артерии». У 1983 годзе прафесар Дзямецкі прызначаны старшынёй праблемнай камісіі Міністэрства аховы здароўя СССР «Магнітабіялогія і магнітатэрапія ў медыцыне».
Памёр А. М. Дзямецкі 31 жніўня 2002 г.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць навуковы працы па стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе, метадах рэарграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне і інш.
З 1987 года пад кіраўніцтвам А. М. Дзямецкага праводзіліся даследаванні па распрацоўцы спосабу перасадкі касцявога мозгу. З 1999 г. ён узначальваў Міжнародную медыка-біёлага-тэхнічную асацыяцыю магнітолагаў. Быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай Народнай Акадэміі навук і сапраўдным членам Міжнароднай Акадэміі экалогіі і прыродакарыстання.
Вучонаму належаць за 350 навуковых прац, 5 манаграфій, 1 вучэбны дапаможнік, 5 аўтарскіх пасведчанняў, 2 пасведчанні на прамысловы ўзор, 1 патэнт і 37 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Сярод апублікаванага: Магнитные поля в здравоохранении — Самара, 1991. (разам з Б. Н. Жукавым і А. У. Цацоха): Лечение термических ожогов — Ростов-на-Дону, 1992. (у сааўтарстве).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» 12 медалёў.
Літаратура — С. 139.
Спасылкі Анатолий Марьянович Демецкий — врач, педагог, учёный: (к 90-летию со дня рождения) / В. В. Становенко и др. // Новости хирургии. — 2011. — Т. 19, № 6. — С. 150—153.
Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Анатамы Беларусі