Дабрасе́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цяглевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дабрасельцы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. У ліпені 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цяглевічы. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Славаціцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы, вёскі Авечыцы, Запруддзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 688 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,0 % — беларусы, 7,3 % — палякі; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 817 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе