Эдуард Міхайлавіч Дзе́чка (, ) — вучоны ў галіне металаапарцоўкі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), Санкт-Пецярбургскай інжынернай акадэмііКафедра «Металлорежущие станки и инструменты» // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласць, Беларусь). У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1963 годзе — аспірантуруДзечка, Эдуард Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук; машынабудаванне; нар. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У 1958—1960 гг. асістэнт кафедры «Тэхналогія металаў», у 1963—1970 і з 1990 года прафесар кафедры «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1964—1970 гг. — намеснік дэкана машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 1970—1990 гг. — дырэктар, рэктар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць Э. М. Дзечка належаць працы па працэсах механічнай апрацоўкі матэрыялаў, апрацоўваемасці матэрыялаў рэзаннем, інтэнсіфікацыя працэсаў глыбокага свідравання пластычных матэрыялаў, свідравання адтулін у сталях.
Сярод апублікаванага: Обработка отверстий в металлокерамических деталях. — Мн., 1965. Сверление отверстий в сталях. — Мн. 1979. Принципы интенсификации сверления глубоких отверстий специальными спиральными сверлами // Наука — образованию, производству, экономике: материалы 11-ой Международной научно-технической конференции, Минск, 26 апреля 2013 г. В 4 томах. Т.1. — Минск, БНТУ. — 2013. — С. 396 Стружкоотвод при глубоком сверлении сталей / Э. М. Дечко // Машиностроение: Республиканский межведомственный сб. научных трудов, Вып. 30. — Мн: БНТУ. 2017. — С. 49—51.
Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Медаль «Ветэран працы» (1990) Знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За отличные успехи в работе» (1986).
Літаратура — С. 108.
Спасылкі Кафедра «Металлорежущие станки и инструменты» // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Дзечка, Эдуард Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук; машынабудаванне; нар. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ