Асацыяцыя лізінгадаўцаў — беларуская арганізацыя, зарэгістраваная ў 2011 годзе. Членамі-заснавальнікамі выступілі 13 арганізацый: 12 лізінгавых кампаній і ГА «Беларускі саюз лізінгадаўцаў». Асноўнымі мэтамі стварэння Асацыяцыі з’яўляюцца садзейнічанне стварэнню спрыяльных умоваў развіцця рынку лізінгу ў Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя Зарэгістраваная Мінскім гарвыканкамам 18 красавіка 2011 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 191447473, як недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае камерцыйныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фінансавай арэнды, а таксама iншыя арганiзацыi у мэтах каардынацыі дзейнасці сваіх членаў, прадстаўлення і абароны агульных інтарэсаў і ажыццяўлення сумесных праграм.
Мэты Папулярызацыя лізінгу, як інструмента фінансавання. Бяспека удзельнікаў лізінгавай дзейнасці. Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, удзел у падрыхтоўцы і абмеркаванні нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць або закранаюць лізінгавую дзейнасць. Адукацыйныя мерапрыемствы: падрыхтоўка і правядзення семинараў, трэнінгаў, канферэнцый, укараненне курса «Асновы лізінгу» у навучальныя курсы вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:2011 год у Беларусі