Гістарычны факультэт БрДУ (гістфак) — структурнае падраздзяленне Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Быў створаны ў 1991 годзе.

Агульныя звесткі Рашэнне адкрыцць з 1 верасня 1991 года гістарычны факультэт ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна было прынята Саветам інстытута 10 ліпеня 1991 года.

За гады свайго існавання гістфак пераўтварыўся ў рэгіянальны цэнтр падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў па спецыяльнасцях «Гісторыя», «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», «Гісторыя. Сусветная і айчынная культура», «Гісторыя. Рэлігіязнаўства», «Гісторыя. Замежная мова (англійская)», «Гісторыя (рэлігій)», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Гісторыя (паліталогія)», «Гісторыя (археалогія)», якія працуюць ва ўстановах адукацыі, культуры, архівах і іншых установах, органах дзяржаўнага кіравання пераважна Брэсцкай вобласці. Усяго за 1993—2015 гг. дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымалі 3155 выпускнікоў гістарычнага факультэта, з іх дзённага навучання — 1564, завочнага навучання — 1060. Найбольшая колькасць выпускнікоў была ў 2010 годзе — 178 чалавек.

На факультэце праводзяцца Дні беларускай культуры, культуры замежжа (Венесуэлы, Вялікабрытаніі, Чэхіі і інш.). Таксама на факультэце праводзяцца прэзентацыі твораў беларускіх і замежных вучоных (Мікола Нікалаеў (г. Сант — Пецярбург), Антоній Мірановіч (г. Беласток)), адбываюцца творчыя сустрэчы (напрыклад, з даследчыкам жыцця і творчасці акадэміка Яўхіма Карскага, яго праўнукам Аляксандрам Карскім (г. Санкт-Пецярбург) і інш.).

Значны ўклад у развіццё гістарычнага факультэта, яго навукова-даследчыцкую працу ўнёс Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014).

Спецыяльнасці На першай ступені вышэйшай адукацыі маецца 2 спецыяльнасці: 6-05-0113-01 Гістарычная адукацыя (4 гады); 6-05-0222-01 Гісторыя (прафілізацыя «Паліталогія») (4 гады).

Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) мае спецыяльнасць 7-06-0222-01 Гісторыя (2 гады).

Аспірантура — 07.00.02 Айчынная гісторыя (3 гады).https://www.brsu.by/be/istoricheskij-fakultet?qt-histabs_be=3#qt-histabs_be Абітурыенту

Кафедры

да 2004 гісторыі славянскіх народаў усеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры гісторыі БеларусіГісторыя гістарычнага факультэта

у 2004—2008 гісторыі культуры і рэлігіі гісторыі славянскіх народаў усеагульнай гісторыі гісторыі Беларусі

у 2008—2014 гісторыі славянскіх народаў усеагульнай гісторыі гісторыі БеларусіИсторический факультет (2014)

у 2015—2023 гісторыі славянскіх народаў усеагульнай гісторыі гісторыі Беларусі паліталогіі і сацыялогііИсторический факультет (2015)Исторический факультет (2023)

у 2023—2025 гісторыі славянскіх народаў усеагульнай гісторыі гісторыі Беларусі і паліталогііИсторический факультет (2024)Кафедра истории Беларуси и политологии (2024)

з 2025 гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплінКафедра истории Беларуси и специальных исторических дисциплин усеагульнай гісторыі і паліталогііКафедра всеобщей истории и политологии

Дэканы кандыдат гістарычных навук, дацэнт Тамара Фёдараўна Кабат (1991—1992) кандыдат гістарычных навук, прафесар Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч (снежань 1992 — ліпень 1994) доктар філасофскіх навук, прафесар Іван Іванавіч Акінчыц (1994—2003) кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч (2003—2004, в.а.) кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Наталля Пятроўна Галімава (2004—2016) кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Аляксееўна Бурык (2016—2022) кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Савіч (з 2022)

Гл. таксама Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч Уладзімір Васільевіч Здановіч Яўген Сямёнавіч Разенблат Ігар Іванавіч Шаўчук Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі Крыніцы

Спасылкі Гістарычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна Гісторыя гістарычнага факультэта

Катэгорыя:1991 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Факультэты БрДУ імя А. С. Пушкіна

Катэгорыя:Гістарычныя факультэты