Іозеф фон Айхендорф ( — ) — нямецкі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў замку Лубавіц (Верхняя Сілезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўніверсітэце г. Гале. З уварваннем напалеонаўскіх войскаў універсітэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхендорф правёў ў Гейдэльбергу, дзе зблізіўся з Клеменсам Брэнтана і іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Берліне і Ене, Айхендорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Берліне, Брэслаў, Данцыгу і Кёнігсбергу. У 1844 годзе выйшаў на пенсію і да самай смерці жыў у Нейсэ (Сілезія).

Беларускія пераклады На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімір ПапковічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве Катэгорыя:Памерлі ў Апольскім ваяводстве Катэгорыя:Члены Фрайкора Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі