Су-Сент-Мары — карта Мічыгана () — горад у штаце Мічыган, адміністрацыйны цэнтр акругі Чыпева. Размешчаны на ўсходнім ускрайку Верхняга паўвострава ў штаце Мічыган, на мяжы з Канадай, насупраць аднайменнага горада-блізнюка Су-Сент-Мары ў Канадзе, ад якога яго аддзяляе рака Сент-Мэрыс. Паміж гарадамі размешчаны шлюзы Су-Локс.

Па дадзеных перапісу 2010 года ў горадзе пражывала 14 144 жыхара.

Катэгорыя:Гарады Мічыгана Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1668 годзе