The Mars Volta — амерыканскі рок-гурт, які выконвае музыку ў стылях эксперыментальны рок і прог-рок. Узнік на аснове калектыву «At The Drive-In». Заснаваны ў 2001, існаваў да 2013 года; гурт зноў дзейнічае з 2019 года.
Амар Радрыгес-Лопес і Сэдрык Бікслер-Завала ўдзельнічаюць у супергурце «ANTEMASQUE». The Mars Volta аказала вялікі ўплыў на развіццё сучаснага прог-року.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы De-Loused in the Comatorium (2003) Frances the Mute (2005) Amputechture (2006) The Bedlam in Goliath (2008) Octahedron (2009) Noctourniquet (2012) The Mars Volta (2022) Que Dios Te Maldiga Mi Corazón (2023) Lucro Sucio; Los Ojos del Vacio (2025)
Склад Амар Радрыгес-Лопес (Omar Rodriguez-Lopez) — гітара (2001-цяперашні час) Сэдрык Бікслер-Завала (Cedric Bixler-Zavala) — вакал (2001-цяперашні час) Хуан Альдэрэтэ (Juan Alderete) — бас-гітара (2003-цяперашні час) Марсель Радрыгез-Лопес (Marcel Rodriguez-Lopez) — сінтэзатары, перкусія (2003-цяперашні час) Дзіэнтані Паркс (Deantoni Parks) — барабаны (2006, 2010-цяперашні час) Ларс Стэлфарс (Lars Stalfors) – гукавыя маніпуляцыі, клавішныя (2008–2010 па-за сцэнай, 2011–цяперашні час)
Былыя ўдзельнікі Джэрэмі Майкл Уорд (Jeremy Michael Ward) — гукавыя маніпуляцыі (2001—2003) Ісая Айкі Оуэнс (Isaiah Ikey Owens) — клавішныя (2001—2010)
Гл. таксама Джон Фрусчантэ
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе