Георгій Цімафеевіч Зацэ́пін (;  — ) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1954), акадэмік Акадэміі навук СССР (1981, з 1991 года Расійскай акадэміі навук).

Біяграфія Г. Ц. Зацэпін нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на авіябудаўнічым заводзе ў Маскве, потым у Іркуцку. У 1944 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектр плотностей широких атмосферных ливней». З 1944 года ў Фізічным інстытуце Акадэміі навук СССР (ФІАН) — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1945 года па сумяшчальніцтву працуе на нанова створанай кафедры акадэміка Д. У. Скабельцына на фізічным факультэце МДУ. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ядерно-каскадный процесс как основа развития ШАЛ». З 1958 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. З 1960 года на пасадзе загадчыка лабараторыяй ФІАН, у 1982—2005 гг. — загадчык кафедрай касмічных прамянёў і фізікі космасу. З 1970 года на пасадзе загадчыка аддзелам лептонаў высокай энергіі і нейтрыннай астрафізікі Інстытута ядзерных даследаванняў АН СССР.

У 1968 годзе Г. Ц. Зацэпін абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, у 1981 годзе — яе сапраўдным членам. У 1985—1990 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення ядзернай фізікі, з 1990 года — член бюро.

Памёр Г. Ц. Зацэпін 8 сакавіка 2010 г. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць Г. Ц. Зацэпіну належаць навуковыя працы па фізіцы касмічных прамянёў, ядзерных узаемадзеяннях пры высокіх энергіях, фізіцы нейтрына. Стварыў новую методыку даследавання шырокіх атмасферных ліўняў (ШАЛ). У 1960-х гадах, разам з В. А. Кузьміным прадказаў эфект, пазней атрымаўшы назву Биография Георгия Тимофеевича Зацепина на сайце Інстытута ядзерных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна і А. Я. Чудакова ў даліне ракі Баксан на Паўночным Каўказе была створана першая ў свеце Нейтрынная лабараторыя, прызначаная для вывучэння мюонаў і нейтрына.

З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна абаронены 20 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Пашаны Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Сталінская прэмія 1951 г. Ленінская прэмія (1982 г., за стварэнне Якуцкай устаноўкі па даследаванню касмічных прамянёў) Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі 1998 г. Медаль Лодзінскага ўніверсітэта (Польшча) Медаль Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі Міжнародная прэмія імя Б. М. Патэнкорва Прэмія імя М. В. Ламаносава Прэмія імя М. А. Маркава Залаты медаль імя Д. У. Скабельцына Расійскай акадэміі навук Ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганаровы прафесар Турынскага ўніверсітэта (Італія)

Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару Інстытута ядзерных даследаванняў РАН.

Літаратура

Спасылкі Биография Георгия Тимофеевича Зацепина на сайце Інстытута ядзерных даследаванняў Расійскай акадэміі навук Зацепин Георгий Тимофеевич // Центр военно-политических исследований МГИМО Георгий Тимофеевич Зацепин // Газета «Советский физик» на сайце Фізічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Георгий Тимофеевич Зацепин (28.5.1917—8.3.2010) // Космический мемориал

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі МФТІ