Іван Анісімавіч Інса́раў ( — ) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)26 января 110 лет со дня рождения Ивана Анисимовича Инсарова .
Біяграфія Нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе.
З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1929—1946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941).
У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66).
Сям’я
Дачка — (нар. 1936) — беларуская вучоная ў галіне рэалогіі палімераў, узаемадзеяння лазернага выпраменьвання з рэчывам, малекулярнай спектраскапіі, педагагікі ВНУ. Дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне. Аўтар 80 навуковых працИ. В. Пантюк. Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения.
Грамадская дзейнасць Галоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979).
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)Інсараў Іван Анісімавіч Наследие слуцкого края. Дэлегат XXII з’езда КПСС.
Літаратура Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 13—14. Иван Анисимович Инсаров (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 59—60.
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006. Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008.
Спасылкі Инсаров Иван Анисимович // Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа Партизанская медслужба // Газета «Медицинский вестник» Инсаров. Человек, ставший историей
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры аховы здароўя БССР Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ