Фасе́тачныя вочы (—«грань»), таксама склада́ныя вочы — складаныя органы зроку многіх членістаногіх: насякомых, ракападобных, некаторых мнаганожак.

Складаюцца з вялікай колькасці асобных, ізаляваных праслойкамі пігменту, простых вочак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага шасцігранніка — фасеткі (адсюль назва). Вачэй звычайна адна пара. У дарослых асобін колькасць фасетак у складаным воку можа быць велізарнай: у пакаёвай мухі — да 4000 фасетак, у некаторых жукоў і стракоз — да 25000. Мяркуюць, што вочы насякомых могуць успрымаць колер.

Літаратура

Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с. ISBN 978-985-03-1367-6.

Катэгорыя:Анатомія насякомых Катэгорыя:Анатомія ракападобных Катэгорыя:Анатомія членістаногіх Катэгорыя:Зрок