Яўген Сідаровіч (1928 — 3 снежня 2014) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)http://slounik.org/154896.html Кароткая біяграфія Яўгена Сідаровіча.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1928 г., меркавана ў Дзісенскім павеце (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучыўся ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1946 годзе далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. Належаў да пастаўскай групы арганізацыі.
У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў арганізацыі: у давер да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі, падштурхоўваў да тэрарызму. Як і іншыя, Яўген Сідаровіч быў арыштаваны, засуджаны на 10 гадоў канцлагераў. Пра допыты і суд Яўген Сідаровіч успамінаў так: «Спачатку білі, а потым што: яны бачаць, што я нічога не ведаю — што з мяне выб’еш? Ён пісаў што хацеў. Ну а суд… пагналі нас, 30 можа чалавек, усе людзі глядзяць: маладыя, аброслыя — што за бандыты, куды? А потым ужо ў варанку вазілі і за гэтыя паслугі — 10 гадоў, без паражэння ў правах, бо непаўналетні». Тэрмін адбываў у лагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам.
Пасля вызвалення з лагераў трымаў сувязь з сябрамі Саюза беларускіх патрыётаў, ездзіў на сустрэчы былых сябраў арганізацыі. Жыў у Паставах, да канца сваіх дзён падтрымліваў сяброўства з Антонам і Алесяй Фурсамі, якія таксама былі асуджаныя па справе СБП і жылі ў Паставах. Урыўкі з гутаркі з Яўгенам Сідаровічам ёсць у дакументальным фільме Валерыя Мазынскага «Глыбоцкая змова».
Памёр 3 снежня 2014 года ў Паставах. Планавалася, што на надмагіллі будуць напісаныя словы «Хай сняцца сны пра Беларусь», якія сябры СБП дамовіліся пісаць на магільных помніках.
Спасылкі Памёр Яўген Сідаровіч, беларускі патрыёт, вязень сталінскіх лагераў «Глыбоцкая змова», дак. фільм Валерыя Мазынскага
Літаратура Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 167, 340. Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
Гл. таксама Саюз беларускіх патрыётаў
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх патрыётаў