Мачу́лінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мачуліна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лічыцкі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лічыцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дыхнавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 7 чэрвеня 1958 года перайменаваны ў Мачулінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мачуліна. 2 кастрычніка 1959 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў Краснасельскі пассавет і Гнездаўскі сельсавет.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе