Змеяві́к (Bistorta) — род кветкавых раслін сямейства . Налічвае каля 30 відаў.

Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам, звычайна змеепадобнай формы. Сцёблы прамастойныя. Лісце простае, завостранае на канцах, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце з невялікімі ліставымі пласцінкамі на кароткіх чаранках, з доўгімі похвамі. Прыкаранёвае — буйное і на доўгіх чаранках. Кветкі ружовага або ружова-белаватага колеру, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі арэшак трохграннай формы.

У кветкі ніжняй часткі суквецця відазменены ў клубеньчыкі, служачыя вегетатыўнаму размнажэнню.

Распаўсюджанне Расліны роду распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў горных раёнах Азіі.

Гаспадарчае значэнне Лекавыя, таніданосныя (у кветках да 25 % дубільных рэчываў), меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Bistorta // The Plant List Змеевик — лекарственное растение // Образовательный портал «Живая планета» Flora of North America

Катэгорыя:Драсёнавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі