MP 38, MP 38/40, MP 40 (скар. ад ) — пісталет-кулямёт, распрацаваны фірмай ERMA у 1930-я гады. Галоўным канструктарам з’яўляўся Генрых Фольмер. Савецкія салдаты празвалі гэты пісталет-кулямёт «Шмайсерам», але гэтая зброя ні ў якім разе не адносілася да канструктара зброі Хуго Шмайсера. Дзякуючы савецкаму кінематографу быў створаны вобраз нямецкіх салдатаў, паўсюдна ўзброенных MP-40, але гэты пісталет-кулямёт не з’яўляўся самай распаўсюджанай мадэлью ў ВермахцеТехнические характеристики автоматов МП-38 и МП-40.

Канструкцыя Аўтаматыка MP 40 працуе па прынцыпу вольнага затвору. Ударна-спускавы механізм дазваляе весці толькі аўтаматычны агонь. Засцерагальніка як асобнай дэталі няма, яго ролю выконвае выманне на корпусе пісталета-кулямёта, куды заводзіцца дзяржальня ўзвядзення засаўкі. Прыклад стальны, паваротам складваецца пад ствольную скрынку. Прыцэл складаецца з двух шчыткоў з прарэзамі, нерухомага — для стральбы на далёкасць да 100 метраў, і адкіднога, з далёкасцю стральбы на 200 метраў.

Варыянты і Мадыфікацыі MP 41

Сыходзячы з вопыту баёў пад Масквой у канцы 1941 г. Хуго Шмайсер прапанаваў "злучыць" MP 40 і MP 28, з апошняга ўзяў прыклад і сялектар. У выніку атрымаўся MP 41, ён быў даволі нязручны, таму ў войсках не набыў шырокага распаўсюджванняФольмер, а не Шмайссер.

Баявое прымяненне Трэці рэйх: Прымяняўся Вермахтам і злучэннямі СС на працягу Другой сусветнай вайны. Венгрыя: Прымяняўся узброенымі сіламі Венгрыі на Усходнім фронце, а таксама падчас падзей 1956 года ў Венгрыі Восстание в Венгрии 1956 года, как это было (фото). Вялікабрытанія: Выкарыстоўваўся як трафей, пасля Другой сусветнай вайны быў на ўзбраенні спецыяльнай службы SAS. Ізраіль: Узбраенне набывалі ў Чэхаславакіі з нагоды СССР. Выкарыстоўваўся ў шэрагу араба-ізраільскіх канфліктаў . СССР: Прымяняўся Чырвонай арміяй і партызанамі ў якасці трафея. Югаславія: быў на ўзбраенні да 1950-х гадоў, потым на ўзбраенне была прынята яго спрошчаная мадыфікацыя М56Пистолет-пулемет M56 (бывшая Югославия).