Спяры́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы раёна.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Спярыжжа. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Дублінскага і Ясянёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1938 годзе скасаваны пасёлак Рэпішча. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Спярыжскага сельсавета 7 населеных пунктаў. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глухавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Круг-Рудка, Нудзічы, Рафалаў, Ясменцы, пасёлак Рафалаў), у склад сельсавета з Крыўчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Старыя Юркавічы і пасёлак Дубраўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ДублінРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючыя выключаны вёскі Пецькаўшчына, Круг-Рудка, Ясменцы і пасёлак РафалаўРешение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов . 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Дублінскі сельсаветРешение Гомельского облсовета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района .

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2005 годзе