Бялько́ўшчынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бялькоўшчына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Бялькоўшчына. 21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Жоўнінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жоўніна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бароўка, станцыя Дрыса, Запруддзе, пасёлак Дрысенскай РТС, ДСР-4 і чыгуначныя будкі № 694 і 695)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Валькова і ЖуркіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 26 населеных пунктаў. У 1987 годзе скасаваны вёскі Асёткі, Быстрыцы, Казачкі, ШыпілкіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 29 чэрвеня 1995 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялькоўшчына. 8 красавіка 2004 года Жоўнінскі сельсавет перайменаваны ў Бялькоўшчынскі, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галубаўскага сельсавета (вёскі Балоціна, Вераб’ёва, Галубава, Жоўтаўшчына, Забор’е, Зара, Крыськава, Лакісава, Лаўрукі, Матукі, Пользіна, Пушталёва, Сакалоўшчына, Свіраўшчына, Ульянова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Барсукі, Матукі і ПаташняРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района , 27 студзеня 2023 года — вёскі Гараваткі, Забор’е, Крыськава і РоскашыРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 января 2023 г. № 229 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Витебской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2971 чалавек, з іх 92,2 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2298 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе