Мацей з Карэліч, або Матэвуш — беларускі скрыпач сярэдзіны XVIII ст. Нарадзіўся ў Карэлічах (цяпер у Гродзенскай вобласці). Прыгонны М. К. Радзівіла Рыбанькі, першая скрыпка яго прыдворнай капэлы. Адукацыю атрымаў у італьянскіх музыкантаў (паводле слоў магната, «яго навука дорага каштавала»).
Літаратура
Катэгорыя:Скрыпачы паводле алфавіта Катэгорыя:Скрыпачы Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Прыгонныя музыканты