Сапратрофы — арганізмы, якія ўжываюць арганічныя злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл.
Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных злучэнняў, з'яўляюцца важным звяном у біялагічным кругавароце рэчыва і энергіі. Да сапратрофаў адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некаторыя водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя сапратрофы ўдзельнічаюць ў біялагічнай ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні.
Літаратура
Катэгорыя:Трафічная экалогія