Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд» — беларуская кампанія, якая ажыццяўляе будаўніцтва ўсіх сістэм сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.

Гісторыя Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд» створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 1996 года № 326 і на падставе рашэння ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд» 20 снежня 1996 года шляхам пераўтварэння арэнднага трэсту «Белсувязьбуд».

Структура Кіраванне ў Таварыстве ажыццяўляюць: агульны сход акцыянераў; назіральны савет; дырэкцыя і генеральны дырэктар.

Дырэкцыя з’яўляецца калегіяльным выканаўчым органам Таварыства, падсправаздачная па ўсіх пытаннях сваёй дзейнасці сходу акцыянераў, назіральнаму савету і дзейнічае ў межах паўнамоцтваў, вызначаных Статутам, рашэннямі сходаў акцыянераў, назіральным саветам. Генеральны дырэктар ўзначальвае дырэкцыю, арганізуе яе працу і старшынствуе на яе пасяджэннях. Кантроль за дзейнасцю ААТ «Белсувязьбуд» ажыццяўляе рэвізійная камісія, якая абіраецца агульным сходам акцыянераў.

У склад ААТ «Белсувязьбуд» уваходзяць галаўное падраздяленне і 6 філіялаў: філіял № 2 г. Віцебск, зав. Перадавы, д. 3; філіял № 3 г. Гомель, вул. Аб’яздная, д.20; філіял № 4 г. Магілёў, 1 Брыкетны завулак, д.1; філіял № 5 г. Брэст, вул. Чырвонагвардзейская, д.106; філіял № 6 г. Гродна, вул. Пралетарская, д.89; філіял № 9 г. Полацк, вул. Серафімовіча, д.16

Спасылкі

Структура Кіраўніцтва Навіны ААТ

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1996 годзе