«Алма-Ацінская» () — станцыя Маскоўскага метрапалітэна, паўднёвая канцавая станцыя Замаскварэцкай лініі. Размешчана ў раёне Брацеева (ПдАА) на паўднёвым усходзе горада.
Адкрыта 24 снежня 2012 года ў складзе ўчастка «Краснагвардзейская» — «Алма-Ацінская». Аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай. Цягнікі са станцыі адпраўляюцца ў бок «Краснагвардзейскай» з абодвух пуцей.
З’яўляецца другой станцыяй у раёне пасля адкрыцця станцыі «Барысава» Люблінска-Дзмітраўскай лініі 2 снежня 2011 года. Мінімальная адлегласць паміж станцыямі — 1,38 км.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта