Пётр Васілевіч Каймако́ў (; — ) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Коржаўка Коржаўскай воласці Корсунскага павета Сімбірскай губерні (зараз у Інзенскім раёне Расіі). У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут (сучасная Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). З 1935 года ў Казанскім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, з 1937 года ў Казанскім ветэрынарным інстытуце. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1955 годзе доктарскую на тэму «Определение функционального состояния печени путём применения ретракции кровяного сгустка, для установления нарушения в организме животных». З 1955 года П. В. Каймакоў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1955—1961 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць П. В. Каймакову належаць навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб сельскагаспадарчых жывёл, функцыянальнай дыягностыцы хвароб печані.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Кафедра внутренних незаразных болезней животных. История // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны Вучоныя Беларусі. Каймакоў, Пётр Васілевіч (доктар ветэрынарных навук; 1894—1973) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны