Смільгі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Смільгіні.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасмільгінскага (9 населеных пунктаў: Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Пятроўка, Смільгіні, Станкелішкі і Трайгі) і Забалацкага (6 населеных пунктаў: Баброўнікі, Бярозаўка, Запрудзяны, Каламыцкія, Пашкі і Слаўная) сельсаветаўРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Воранаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе