Аляксандр Аляксандравіч Чыркін (нар. , ) — беларускі вучоны-біяхімік, арганізатар аховы здароўя і выкладчык Віцебскага медыцынскага інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1986)2 февраля 70 лет со дня рождения Александра Александровича Чиркина (02.02.1943, Слуцк) . Адзін з аўтараў найпапулярнага «Дыягнастычнага даведніка тэрапеўта»Чиркин, Александр Александрович (род. 1943) .
Біяграфія
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1965 годзе. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі (1982—1983), загадчык кафедры біяхіміі (1983—2002) Віцебскага медыцынскага інстытута.
Выконваў абавязкі галоўнага ўрача Рэспубліканскага ліпіднага лячэбна-дыягнастычнага цэнтра метабалічнай тэрапіі (1988—1997). Загадчык кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта (з 2002 года). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2002, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, у 2002—2015 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя даследаванні па праблеме радыяцыйна-экалагічных дысліпапратэінемій, радыяцыйна-індукаванага атэрасклерозу, па тэорыі і метадалогіі .
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986), знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2000), «Выдатнік адукацыі» (2006), ганаровыя граматы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (2010), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Літаратура
Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 464—465; Пантюк, И. В. Лауреаты Государственной премии БССР в области биохимии / И. В. Пантюк // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 53-54. Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 239—240. Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Мн., 2006. — С. 75. Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. Экологические основы бионеорганической и биоорганической химии : учебно-методический комплекс для студентов / В. П. Быстряков [и др.]. ― Витебск, 2008. (1Н//143220(039))
Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя