Аляксей Пятровіч Красі́льнікаў (, в. Макачава, цяпер Выцягорскі раён, Валагодская вобласць — ) — беларускі мікрабіёлаг і педагог. Заслужаны работнік Вышэйшай школы БССР (1987). Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1968)19 февраля 95 лет со дня рождения Алексея Петровича Красильникова .

Біяграфія Скончыў Ладэйнапольскую фельчарска-акушэрскую школу (1936). Загадчык фельчарска-акушэрскага пункта ў Валагодскай вобласці (1936—1938).

Удзельнік савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай войнаў.

Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута ў 1953 годзе аспірант (1953—1956), асістэнт (1956—1958), дацэнт (1958—1962), загадчык (1962—1989), прафесар (1989—1998) кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова — галоўны бактэрыёлаг і старшыня лабараторнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая дзейнасць Шырокае кола навуковых інтарэсаў: лептаспіроз, склерома, азена, унутрыбальнічныя інфекцыі, прамянёвая хвароба, дызентэрыя.

Сярод апублікаванага: Склерома. — Мн., 1971. (разам з Н. А. Ізраіцель); Озена: Этиология, иммунология, патогенез. — Мн., 1974. (разам з М. В. Мякіннікавай і І. А. Крыловым).

Крыніцы

Літаратура

Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 118—119. Алексей Петрович Красильников (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1988. — № 4. — С. 90.

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ