Караль Станіслаў Радзівіл (, — , Белая) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719).
Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).
Біяграфія З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.
Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэрландамі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі.
У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.
Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).
Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базыльянскі манастыр у Міры. Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.
Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці: Мікалай Крыштаф (1695—1715), падстолі вялікі літоўскі Міхал Казімір «Рыбанька» (1702—1762), ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі Альбрэхт Станіслаў Людвік Дамінік Станіслаў Юрый Геранім Фларыян (1715—1760), харунжы вялікі літоўскі Кацярына Барбара (1693—1730), жонка з 1720 года гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага (1689—1771) Канстанцыя Францішка (1697—1756), жонка з 1717 года канцлера вялікага літоўскага Яна Фрыдэрыка Сапегі (1680—1751) Тэкля Ружа (1703—1747), 1-ы муж з 1725 года канюшы вялікі літоўскі Якуб Генрык Флемінг (1667—1728), 2-гі муж з 1730 года ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), 3-ці муж з 1745 года падканцлер вялікі літоўскі Міхал Антоній Сапега (1711—1760) Караліна Тэрэза (1707—1765), 1-ы муж з 1727 года Казімір Лявон Сапега (1697—1738), 2-гі муж з 1740 года ваявода наваградскі Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (1711—1777) Ганна Аляксандра Крысціна Алена
Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 годаRachuba A. Radziwiłł Karol Stanisław h. Trąby (1669—1719) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987.— Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 247..
Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII стагоддзя пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі.
Бюст Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі.
Крыніцы
Літаратура
Jerzy Jan Lerski: Historical dictionary of Poland, 966—1945. Westport 1996, S. 463.
Караль Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Выпускнікі Люблінскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Цівуны віленскія Катэгорыя:Постаці Мірскага замка Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты пшэмыскія Катэгорыя:Старосты члухаўскія Катэгорыя:Старосты камянецкія Катэгорыя:Старосты крычаўскія Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)