«Атраднае» () — станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана ў аднайменным раёне (ПУАА), ад якога атрымала назву. Адкрыта ў сакавіку 1991 года ў складзе ўчастка «Савёлаўская» — «Атраднае». Аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай. Апошняя станцыя маскоўскага метро, адчыненая ў СССР.

Гісторыя Станцыя адкрыта 7 сакавіка 1991 года ў складзе ўчастка «Савёлаўская» — «Атраднае», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 148 станцый. Катлаван станцыі часткова размяшчаўся на месцы паласы адводу закрытай у 1987 годзе Бескуднікаўскай чыгуначнай лініі.

Спецыфікацыя Станцыя мелкага залажэння (глыбіня — 9 м). Аўтары праекта — архітэктары Л. М. Папоў і В. С. Валовіч.

Наземных вестыбюляў няма, уваход у падземныя вестыбюлі «Атраднага» ажыццяўляецца праз падземныя пераходы з вуліц Дзекабрыстаў, Хачатурана і Паўночнага бульвара.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта