«Бібірава» () — станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Альтуф’ева» і «Атраднае». Адкрыта 31 снежня 1992 года пры прадаўжэнні лініі на поўнач. Глыбіня залажэння — 9,5 м. 149-я станцыя Маскоўскага метрапалітэна.
Першая станцыя Маскоўскага метрапалітэна, адкрытая пасля распаду СССР. Названа ад аднайменнага раёна. Да 1994 станцыя з’яўлялася канцавой, таму за ёй быў збудаваны пашэрсны з’езд для абароту цягнікоў. Пры падаўжэнні лініі ён быў адразу ж разабраны.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна