Дэніш Дуарты (нар. , Ларыньян, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клуба «Віторыя B» з Гімарайнша.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у клубе «Ларыньяненсі» з роднага горада, пазней гуляў у трэцім партугальскім дывізіёне за клуб «Тарыенсі». У студзені 2015 года перайшоў у «Віторыю» з Гімарайнша, стаў выступаць за другую каманду «Віторыя Гімарайнш B», пазней стаў яе капітанам. У сезоне 2017/18 згуляў за асноўную каманду «Віторыі» ў трох матчах Прымейра-лігі.
У чэрвені 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Дынама» з БрэстаБрестское "Динамо" официально объявило о подписании португальского защитника Дуарте. У складзе брэсцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам і дапамог «Дынама» стаць чэмпіёнам Беларусі. Да сезона 2020 амаль не рыхтаваўся з-за траўмы, на полі ў пачатку 2020 года не з’яўляўся, толькі двойчы трапіў на лаўку запасных. У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клубКацикас и Дуарте покинули брестское "Динамо".
У верасні 2020 года вярнуўся ў Партугалію, папоўніўшы склад клуба «Пінафіел». У верасні 2021 года перайшоў у «Тарыенсі». У пачатку 2022 года прыбыў на прагляд у расійскі клуб «Том» і ў лютым падпісаў кантракт. Пакінуў каманду летам 2022 года.
У студзені 2023 года зноў далучыўся да «Віторыі Гімарайнш B».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарыенсі Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Пінафіел Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск