Нікола Анціч (; нар. , Бялград, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскага «Партызана».

Клубная кар’ера На юнацкім узроўні выступаў за бялградскі «Партызан», аднак першым прафесійным клубам абаронцы стаў «Рад». Пасля аднаго сезона ў арэндзе ў клубе «Паліч» далучыўся да асноўнай каманды «Рада», дэбютаваў у Суперлізе ў яе складзе.

У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Црвенай Звездай», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У лютым 2015 года разарваў кантракт і перайшоў у «Ягодзіну». У жніўні 2015 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з «Вайводзінай», дзе з цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага іграка, стаў капітанам каманды.

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з СалігорскаНикола Антич перешел в солигорский "Шахтер". У складзе салігорцаў стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт да канца 2022 годаАнтич продлил контракт с "Шахтером". У лістападзе 2022 года абвясціў, што па заканчэнні сезона пакідае «Шахцёр».

У снежні 2022 года адправіўся на збор з падмаскоўнымі «Хімкамі», а ў лютым 2023 года клуб афіцыйна паведавіў пра падпісанне кантракта з абаронцам на 1,5 гады. У чэрвені 2023 года перайшоў у бялградскі «Партызан».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў. У 2013 годзе ў складзе зборнай U-19 трапіў на чэмпіянат Еўропы, дзе Сербія атрымала перамогу. Прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах зборнай на турніры.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2016/17 Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2019, 2020, 2021, 2022 Чэмпіён Еўропы да 19 гадоў: 2013

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Паліч Катэгорыя:Ігракі ФК Рад Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград