Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (30 лістапада 1935, в. Запясочча Тураўскага раёна, цяпер Жыткавіцкі раён — 13 снежня 2016, Масква) — літаратуразнавец-германіст, спецыялізаваўся на швейцарскай, аўстрыйскай і нямецкай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Расіі, Асацыяцыі перакладчыкаў, Саюза германістаў Расіі, Заслужаны работнік асветы РСФСР, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага. Дзядзька гісторыка Андрэя Катлярчука.

Біяграфія Нарадзіўся ў в. Запясочча Тураўскага раёна (на той час вёска фактычна злілася з Туравам). Бацька працаваў шафёрам у запясоцкім калгасе «Перамога». Маці Хрысціна скончыла сярэдняю школу ў Тураве, добра ведала нямецкаю мову, да 1941 года працавала брыгадзірам у калгасе, засядацелям народнага суда. У чэрвені 1941 года бацька мабілізаваны ў РСЧА, маці пайшла ў Тураўскі партызанскі атрад, які размяшчаўся за Прыпяццю каля Поўчына. На заданні па зборы разведзвестак Хрысціна трапіла ў засаду, але ўцякла праз балоты, застудзілася і памерла. Час акупацыі хлопчык жыў у сваякоў у Запясоччы. Пасля вайны бацька стварыў новую сям’ю. Па сканчэнні 7-гадовай беларускай школы ў Запясоччы, Уладзімір завербаваны вучыцца ў , якую скончыў на выдатна.

Паступіў на рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, скончыў яго ў 1962 годзе, затым аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры МДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Германа Гесэ ў 20-я гады» (1967). У 1966—1988 гадах працаваў у Арэхава-Зуеўскім педагагічным інстытуце — выкладчык нямецкай мовы, прафесар, пэўны час загадчык кафедрай рускай і замежнай літаратуры.

У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Швейцарскі раман першай паловы XX стагоддзя (1890-я гг. — 1945): шляхі рэалізму і рух жанру»Швейцарский роман первой половины XX века, 1890—1945-е гг. : (пути реализма и движение жанра) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.05 / Седельник Владимир Денисович. — Москва, 1984.. З 1988 года пачаў працаваць у ІСЛІ імя А. М. Горкага АН СССР, станам на 2013 год — в.аб. галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела літаратур Еўропы і Амерыкі Навейшага часу. У 1994—2005 гадах паралельна працаваў прафесарам кафедры замежнай літаратуры на філалагічным факультэце МДУ.

Амаль кожны адпачынак праводзіў у Тураве, жыў у турыстычнай палатцы на беразе Прыпяці. Захапляўся рыбалкай.

Дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя нямецкамоўнай літаратуры XX ст. (Швейцарыя, Аўстрыя, Германія); праблемы мадэрнізму і авангардызму ў літаратуры XX ст.; праблема літаратурных узаемадзеянняў. Падтрымліваў навуковыя сувязі з германістамі БССР.

Пад яго рэдакцыяй выйшлі трохтомная «Гісторыя швейцарскай літаратуры» (2002—2005), двухтомная «Гісторыя аўстрыйскай літаратуры XX стагоддзя» (2009—2010) і першы том «Гісторыі літаратуры Германіі XX стагоддзя» (2016). Уладзімір Сядзельнік — аўтар больш за 400 навуковых артыкулаў, апублікаваных у расійскіх і замежных энцыклапедыях, у т.л. «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», «Энцыклапедычным слоўніку экспрэсіянізму» (2008), і калектыўных акадэмічных выданнях, у т.л. «Гісторыі літаратуры ФРГ» (1980), «Гісторыі літаратуры ГДР» (1982), «Гісторыя сусветнай літаратуры», а таксама ў вядучых філалагічных часопісах.

Перакладаў на рускую творы нямецкамоўных пісьменнікаў, у т.л. Карла Шпітэлера, Германа Гесэ, Фрыдрыха Дзюрэнмата, Роберта Вальзера, Франка Ведэкінда і многіх іншых, быў укладальнікам зборнікаў класічнай і папулярнай нямецкамоўнай мастацкай прозы і паэзіі.

Бібліяграфія Манаграфіі Герман Гессе и швейцарская литература. — М.: Высшая школа, 1970. — 92 с. — (Современная зарубежная литература). — 5000 экз. Швейцарские варианты: литературные портреты / в соавторстве с Н. С. Павловой. — М.: Советский писатель, 1990. — 318 с. — 5000 экз. Дадаизм и дадаисты. — М.: ИМЛИ РАН, 2010. — 552 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-9208-0346-7. Удзел у калектыўных манаграфіях Литература Швейцарии на немецком языке. История всемирной литературы: В 8 томах / АН СССР; Ин-т мировой лит. им. А. М. Горького. — М.: Наука, 1983—1994.Т. 3. — 1985. — С. 208—211

Літаратура Калі шанцуе ў жыцці : [Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік] // Памяць : Жыткавіцкі раён. — Мінск, 1994. — С. 676.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне