Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург ( — ) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1889 годзе.

У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Мінскай фельчарска-акушэрскай школы.

Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.

Пры ўдзеле Р. Гінзбург у першай з тэрапеўтычных кафедраў у 1933 годзе была створана кафедра факультэцкай тэрапіі (цяпер — унутранай медыцыны № 1). Яна загадвала кафедрай да 1939 года.

У 1944 годзе ўзначаліла кафедру факультэцкай тэрапіі Стаўрапольскага медыцынскага інстытута, дзе працавала на працягу двух гадоў.

З’яўлялася старшынёй праўлення тэрапеўтычнай секцыі і членам Праўлення Усерасійскага таварыства тэрапеўтаў.

Памерла ў 1946 годзе ў СтаўрапаліЗДРАВООХРАНЕНИЕ БЕЛАРУСИ: ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ И ЮБИЛЕЙНЫЕ ДАТЫ 2019 год.

Навуковая дзейнасць

Мела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогііИстория Центра .

Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крывіЗдоровье всегда и для всех. К 70-летию основания ВОЗ Профессора Крымского федерального университета им. В. И. Вернадского: В 3-х т. Т. 1 .

Асобныя творы

Практическое руководство по клинической гематологии : Пособие для врачей и студентов при работах в клин. и больничных лаб. / Под ред. и с предисл. С. М. Мелких (1927) Практическое руководство по клинической гематологии : Учеб. пособие для врачей и студентов / Под ред. С. М. Мелких (1929) Пернициозная анемия / Р. Е. Гинзбург (1931)

Літаратура Кульпанович О. А. Благотворительность в медицине Беларуси (XVI—XXI вв.). — Минск: Департамент исполнения наказаний МВД РБ, 2006.

Катэгорыя:Гематолагі СССР Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі