Васіль Раманавіч Брайцаў (, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці — ) — савецкі хірург. Брат І. Р. Брайцава і Я. Брайцава. Акадэмік АМН СССР (1945). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1946).

Біяграфія Скончыў у 1906 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. У 1911—1913 гадах земскі ўрач у Пінску. 3 1919 г. ў Вышэйшай медыцынскай школе, Цэнтральнай клінічнай бальніцы імя М. А. Сямашкі, з 1937 г. адначасова ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах раку прамой кішкі, лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пластыцы стрававода, метадах лячэння раненняў крывяносных сасудаў і перыферычных нервовых ствалоў.

Узнагароды Ганаровы член Хірургічнага таварыства Беларусі. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 6.7.1964 г.

Творы Острый аппендицит. М., 1946; Заболевания прямой кишки. М., 1952; Врожденные (дизонтогенетические) образования средостения и лёгких. М., 1960.

Літаратура

Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 505. Бржэскі, В. Нашы землякі / В. Бржэскі // Шлях Кастрычніка. — 1980. — 29 мая.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР